Liberty Books
Дж. Оруэл "Ферма жывёлаў"
Fiction

Дж. Оруэл "Ферма жывёлаў"

Дж. Оруэл

9.00 
Out of stock

Пераклад з англійскай Сяргея Шупы, папраўлены для гэтага выдання.

У сатырычнай аповесці знакамітага англійскага пісьменніка адлюстравана жыццё грамады жывёлаў, якія выгналі з фермы "Маёнтак" яго жорсткага гаспадара містара Джонса. Свабода і роўнасць сярод жывёлаў хутка ператварыліся ў дыктатуру свінні па мянушцы Напалеон. Оруэл выдатна паказаў працэс перараджэння камуністычных прынцыпаў бескласавага грамадства і народаўладдзя ў утопію таталітарызму і гвалту.

Як піша ўкраінскі літаратуразнаўца Расціслаў Сэмкіў, у сюжэце пазнавалі партыю савецкіх камуністаў, таму хадзілі чуткі, што Сталін чытаў аповесць і асабіста абразіўся, і што Оруэл памёр у свае сорак сем зусім не ад туберкулёзу. У Вялікабрытаніі, дзе, наслухаўшыся экспрэсіўных заяў Чэрчыля, пасля гітлераўскай агрэсіі пачалі баяцца «чырвонай пагрозы», разышлася нечуваная колькасць асобнікаў. Оруэл імгненна стаў вядомым на ўвесь свет.

Publisher
Янушкевіч
Language
Belarusian
Genre
Fiction
ISBN
978-985-7283-26-2
SKU
5117